Яшчэ раз пра пад'язычную аброць
- in_nagl
- 26 февр. 2019 г.
- 2 мин. чтения

Пад'язычная аброць – перапонка, якая знаходзіцца пад языком і злучае яго з пад'язычнай прасторай.
Як вызначыць, ці дастатковай даўжыні аброць?
Сапраўды, у розных людзей звязка (аброць) можа быць рознай даўжыні. Калі дзіця можа высунуць з рота язык і пры гэтым яго кончык не раздвойваецца ў форме двух паўкруглых пялёсткаў з-за таго, што знізу яго цягне аброць, калі ён можа аблізаць сподак, пацокаць языком, то ў яго, хутчэй за ўсё, не будзе перашкод для пастаноўкі гукаў, якія патрабуюць уздыму языка да неба.
У норме даўжыня аброці складае 1,5 см.
Калі аброць скарочана, рухі языка абмежаваны. У выніку парушаецца вымаўленне гукаў, якія патрабуюць узняцце языка ўгару ([ш], [ж], [р] і г.д.).
Падразаць ці не?
Нават калі аброць скарочана (меней 8 мм.), то лепш яе расцягваць, чым апераваць. У карысць гэтага кажа тое, што пасля аперацыі на аброці застанецца рубец, які таксама будзе скарачаць яе рухомасць.
Мы, лагапеды, рэкамендуем не чакаць. Пачніце расцягваць аброць ужо цяпер. Існуе комплекс практыкаванняў на расцяг аброці. Быць можа, што вашы высілкі дапамогуць пазбегнуць у далейшым аперацыі па падразанні.
Шматлікія практыкаванні можна пачынаць рабіць з самага ранняга ўзросту. Памятаеце! Маляня не зможа сесці з Вамі перад люстэркам і выконваць практыкаванні па Вашай інструкцыі. Ператворыце ўсё ў гульню. Тады Ваша дзіця з карысцю і з задавальненнем правядзе час.
Практыкаванні неабходна выконваць сістэматычна, паступова павялічваючы час іх выканання (колькасць паўтораў кожнага практыкавання), толькі тады будзе дасягнуць патрэбны эфект.
Артыкуляцыйныя практыкаванні для расцягу аброці языка:
1) «Абліжы сподак». Прапануеце дзіцяці, як кацяню вылізаць сподак Можна цягнуцца языком за лыжачкай 2) «Дацягніся языком да падбародка» 3) «Дацягніся языком да носа» 4) «Арэлі» 5) «Конік» 6) «Маляр» 7) «Грыбок» 8) «Гармонік» 9) «Барабан» 10) «Футбол» Досыць рэгулярна расцягваць яе адмысловымі практыкаваннямі. Памятаеце, чым раней Вы пачняце заняткі з дзіцем, тым хутчэй дасягняце патрэбнага выніку. Чым сталей дзіця, тым складаней расцягнуць пад'язычную аброць, расцяг найболей паспяхова да 5 гадоў.
Comments