Прычны, па якім неабходна займацца артыкуляцыйнай гімнастыкай
- in_nagl
- 26 февр. 2019 г.
- 1 мин. чтения

Правільнае вымаўленне гукаў, нароўні з багатым слоўнікавым запасам і граматычна дакладнай, добра развітай складнай гаворкай з'яўляецца адным з асноўных паказчыкаў падрыхтаванасці дзіцяці да школьнага навучання.
Агульнавядома, што недахопы вусрай гаворкі могуць прывесці да дрэннай паспяховасці, таму працаваць над іх ухіленнем трэба з ранняга дзяцінства. Выразнае вымаўленне гукаў з'яўляецца асновай пры навучанні пісьму на пачатковым этапе.
Прычыны, па якіх трэба займацца артыкуляцыйнай гімнастыкай:
1) дзякуючы своечасовым заняткам артыкуляцыйнай гімнастыкай, некаторыя дзеці могуць самастойна навучыцца казаць чыста і правільна, без дапамогі адмыслоўца.
2) дзеці са складанымі парушэннямі гукавымаўлення змогуць хутчэй пераадолець свае маўленчыя дэфекты, калі з імі пачне займацца лагапед: іх цягліцы будуць ужо падрыхтаваны.
3) артыкуляцыйная гімнастыка вельмі карысная таксама дзецям з правільным, але млявым вымаўленнем, пра якіх кажуць, што ў іх «каша ў роце».
4) заняткі артыкуляцыйнай гімнастыкай дазваляюць усім - і дзецям, і дарослым казаць выразна, правільна і хораша.
Comments