
Лагапед і Я:
Сайт для бацькоў, якія не баяцца вучыцца!

Вітаем Вас, паважаныя бацькі!
Калі ў Вас раптам з'явіліся наступныя пытанні:
Калі ў першы раз ісці да лагапеда?
Калі патрэбна пачынаць вучыць дзіця чытаць?
Калі можна пачынаць вывучаць замежную мову?
Што такое дысграфія?
Што такое дызартрыя?
Што рабіць, калі Ваша дзіця ў 3 гады ўсе разумее, але маўчыць?
Што рабіць, калі Ваша дзіця ў 4 гады не вымаўляе шматлікія гукі ?
Што рабіць, калі ў 5 гадоў у дзіцяці "каша ў роце", а Вы не разумееце, што яно кажа?
Што рабіць, калі Ваша дзіця ў 6 гадоў пачало пісаць справа налева?
Што рабіць, калі ў 7 гадоў Ваша дзіця піша ўсе словы разам?
Што рабіць, калі ў 9 гадоў у Вашага дзіцяці по мовам адны "двойкі"?
Тады гэты сайт для Вас!
Вельми спадзяемся, што тут Вы зможаце знайсці адказы на ўсе пытанні, якія Вас цікавяць. Мы паспрабуем даць Вам неабходныя рэкамендацыі, падкажам, як граматна займацца з Вашым дзіцём дома.
Набярыцеся цярпення і сіл. Не шкадуйце часу: ён абавязкова акупіцца! Гаворка ж ідзе пра здароўе Вашага дзіцяці!
Кансультацыйны пункт
Усе мы кемліва адносімся да сваіх дзяцей і стараемся даць ім лепшае. Калі Вы назіраеце ў дзіцяці рознастойныя цяжкасці: у чытанні, пісьме, вымаўленні, паводзінах - не зацягвайце, не чакайце эфекту «снежнага камяка»! Звярніцеся ў наш кансультацыйны пункт і давайце працаваць разам!
Спецыяліты дапамогуць Вам разабрацца і ў пытаннях дыягностыкі
З навінамі Вы можаце азнаёміцца тут
Дыскалькулія
Дыскалькулія ўяўляе сабой цяжкасць дзіцяці здзяйсняць матэматычныя аперацыі. Часам, цяжкасці ўзнікаюць з самымі простымі арыфметычнымі вылічэннямі. Часам адсутнічае разуменне матэматыкі наогул. Дыскалькулія - гэта парушэнне, якое патрабуе асаблівага падыходу. Уважлівы і правільны спосаб карэкцыі дасць магчымасць вашаму дзіцяці не толькі дагнаць, але і апярэдзіць вывучаемы матэрыял!
З навінамі Вы можаце азнаёміцца тут
Дысграфія і дыслексія
Дыслексія - гэта цяжкасць у навучанні, якая праяўляецца ў праблемах з чытаннем. Замена гукаў і слоў, пропуск літар, чытанне па складах, адсутнасць асэнсавання прачытанага - яркія прыкметы дыслексіі. Часта яна суправаджаецца дысграфіяй - парушэннем пісьма. Сумесная сістэматычная праца дасць магчымасць не толькі мінімізаваць цяжкасці, але і павысіць самаацэнку Вашага дзіцяці, надасць упэўненасці ў сваіх сілах, а таксама дапаможа пазбегнуць цяжкасцяў у далейшым школьным навучанні.
Парушэнні
гукавымаўлення
Розныя праявы парушэнняў гукавымаўлення патрабуюць спецыяльных і метадаў карэкцыі. Мэтанакіраваная, сістэматычная праца дазваляе дамагчыся бачных паспяховых вынікаў па ліквідацыі іх наступстваў. Кожнае дзіця заслугоўвае шчаслівага і бесклапотнага дзяцінства. Мы будзем рады дапамагчы Вашаму дзіцяці пазбавіцца ад усіх праблем, звязаных з дадзенымі парушэннямі!