

Будзем працаваць разам!
Вядома, без супрацоўніцтва настаўніка і бацькоў поспех у карэкцыі недасяжны. Гэта, у першую чаргу, тычыцца самастойных заняткаў з дзіцём.
Да вас ужо прыйшло ўсведамленне таго, што ваш дзіця не такое, як усе, яно іншае, асаблівае, магчыма, яму многае даецца цяжэй, чым аднагодкам, але гэта не падстава адчайвацца. Зараз асноўнай задачай педагогаў з'яўляецца арыентацыя бацькоў у асаблівасцях развіцця іх дзіцяці, накіраванне намаганняў у патрэбнае рэчышча. Задача ж бацькоў -прыслухоўвацца да парад педагогаў, выконваць патрабаванні і рэкамендацыі. Абавязкова неабходна вылучыць час для штодзённых хатніх заняткаў. Толькі сістэматычныя заняткі, якія садзейнічаюць трэніроўцы тых ці іншых навыкаў дадуць вынік. Ні ў якім разе нельга апускаць рукі і пускаць усё на самацёк
Вельмі важна пры гэтым памятаць аб некаторых момантах. Так, абавязкова неабходна адзначаць кожны, нават нязначны, поспех дзіцяці пахвалой і заахвочваннем. Пры такіх адносінах у сям'і дзіця, у сваю чаргу, стараецца парадаваць бацькоў сваімі намаганнямі. Памятайце:стымуляваць актыўнасць дзіцяці, параўноўваючы яго з братам ці сястрой, у якіх атрымліваецца лепей, якія вучацца лепш, ні ў якім разе нельга. Гэта не дапамагае, а, наадварот, замацоўвае ў дзіцяці зніжаную самаацэнку і прытупляе актыўнасць.