top of page

Артыкуляцыйная гімнастыка як гульня

  • Фото автора: in_nagl
    in_nagl
  • 9 авг. 2019 г.
  • 1 мин. чтения

Сёння паспрабуем зрабіць артыкуляцыйную гімнастыку больш разнастайнай.І, канешне, пагуляем. А дапаможа ў гэтым прэзентацыя, якая змешчана крыху ніжэй.

усё проста. асбліва, калі будзеце карыстацца наступнымі парадамі.


Слайд 2. Размінка для язычка. “Казка пра язычок”

Вы расказваеце, а дзіця паказвае дзеянні.


“Жыў язычок, доўгі-доўгі, вось такі. (рот адкрыты, язык вылез і залез).

Жыў ён за плотам (зубамі). Пакажыце які роўны плоцік. (Губы расцягнутыя, як пры вымаўленні гука [ і ]. Прачнуўся раніцаю, высунуўся з рота-акенца (шырокі язык высунуць, расслабіць, пакласці на ніжнюю губу) І стаў рабіць язычок зарадку (высунуць язык, скласці трубачкай, рухі языком улева – управа). Усё, падрыхтавалі язычок да работы.

Слайд 3-4 Артыкуляцыя галосных.

выконваем наступныя задланні:

Праспяваць галосныя, шырока раскрываючы рот.

Прагаварыць хутка, выразна.


Слайд 5-8. Артыкуляцыя зычных

На гэтым этапе з’яўляецца казачны герой, які прапануе прагаворваць выразна гукі, якія паступова з’яўляюцца на экране з рознай скорасцю, выдзяляецца розным шрыфтам.


Слайд 9-11 . Чытанне скарагаворак

Неабходна не толькі прчытаць, але высвятляць сэнс выказвання.

Можна прапанаваць пераказаць сваімі словамі.

Важна вымаўляць цяжкае слова па складах у павольным тэмпе.

Спачатку ціха, але з артыкуляцыяй, затым шэптам, потым услых.

Спачатку ў павольным тэмпе, затым у хуткім.

Спачатку выкарыстоўваюцца кароткія скарагаворкі, а затымбольш складаныя.


Слайд 12-15. Чытанне чыстагаворак

Гэта таксама садзейнічае фарміраванню артыкуляцыі. Чытаем павольна, шэптам, затым выразна, прагаворваючы кожны гук .


Слайд 16. Аўдзіраванне беларускіх казак

Нціскаем на назву казкі і слухаем, затым можна правесці аналіз першаснага успрымання, слоўнікавую работу (растлумачыць сэнс незразумелых слоў), пераказаць змест.



Поспехаў!



Comments


 Падпішыцеся  на абнаўленні сайта, і Вы заўсёды будзеце ведаць, калі з'явіцца новы артыкул!

  • White Vkontakte Icon
  • White Instagram Icon

Мы на сувязі

Наш адрас: Гродзенская вобл., Свіслацкі раён, г. п. Поразава, вул. Савецкая 40а

Email: in_nagl@mail.ru

bottom of page