top of page

Пластылінавае пано

  • Фото автора: in_nagl
    in_nagl
  • 17 февр. 2019 г.
  • 1 мин. чтения

Сёння я пачынаю серыю артыкулаў пра сродкі развіцця дробнай маторыкі.

Развіццё дробнай маторыкі з'яўляецца адным з важных паказчыкаў гатоўнасці дзіцяці да школы.

У дадзеным артыкуле спынюся на адной з самых цікавых для дзяцей методыцы, якая называецца


«Пластылінавы пано».


Не памылюся, калі скажу, што ўсе дзеці любяць ляпіць.


Гэта вельмі карысны занятак для развіцця дробнай маторыкі дзіцяці.


Але калі зайка не зладзілася, або мішка падобны на чебурашку, то цікавасць знікае.


«Пластылінавы пано» дапаможа не страціць радасць творчасці і зробіць сваю карысную справу.


На першы погляд, заданне здаецца вельмі простым. Трэба шарыкамі з пластыліну запоўніць усю паверхню малюнка.


Але каб скруціць такая колькасць дробных шарыкаў трэба папрацаваць дзіцячым пальчыкам.


Для пачатку трэба браць невялікія малюнкі, каб не спалохаць дзіця аб'ёмам працы і стварыць сітуацыю поспеху.


На белы ліст наносіцца (або раздрукоўваецца) контур любога прадмета або цэлы сюжэт.

З кожнай новай працай у дзяцей з праблемамі ў развіцці дробнай маторыкі атрымліваюцца працы больш акуратныя і прыгожыя. Але спачатку, яны могуць быць не зусім такімі...

Пасля таго, як пальчыкі навучацца скочваць акуратныя шарыкі, можна выкарыстоўваючы гэтую тэхналогію прыгатаваць нават які- небудзь падарунак.

Узоры малюнкаў для пластылінавага пано можна паглядзець ніжэй.








Comentarios


 Падпішыцеся  на абнаўленні сайта, і Вы заўсёды будзеце ведаць, калі з'явіцца новы артыкул!

  • White Vkontakte Icon
  • White Instagram Icon

Мы на сувязі

Наш адрас: Гродзенская вобл., Свіслацкі раён, г. п. Поразава, вул. Савецкая 40а

Email: in_nagl@mail.ru

bottom of page