Працуем над сінонімамі
- in_nagl
- 26 февр. 2019 г.
- 3 мин. чтения
Обновлено: 27 февр. 2019 г.

Работа з сінонімамі – найбольш важная галіна слоўнікавай работы. Лексічнае багацце мовы ў значнай ступені забяспечваецца яго сінанімікай. Сінонімы – гэта словы, якія абазначаюць адну і тую ж з’яву рэчаіснасці. Аднак яны называюць гэту з’яву па-рознаму – ці выдзяляючы ў называемым прадмеце розныя яго бакі, ці характарызуючы гэты прадмет з розных бакоў.
Сінонімы могуць адрознівацца:
а) адценнямі лексічнага значэння;
б) эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай;
в) стылістычнай прыналежнасцю;
г) ступенню ўжывальнасці;
д) спалучальнасцю з іншымі словамі.
Сінонімы могуць абазначаць розныя адценні самой з’явы: сказаць – маўляць, выказаць. У гэтым сінанімічным радзе ўсе словы абазначаюць паняцце «сказаць» (гаварэнне), але па-рознаму.
У пачатковых класах не даецца тэарэтычных звестак пра сінонімы (як і пра іншыя лексіка-граматычные групы слоў), аднак практычная работа са словамі, блізкімі або тоеснымі па значэнні, назіранне над імі фарміруе ў вучняў паняцце тэрміна «сінонімы».
Сістэма практыкаванняў з сінонімамі складаецца з наступных элементаў:
а) знаходжанне сінонімаў у чытаемых тэкстах, тлумачэнне значэнняў і асабліва адценняў значэнняў, адрознення паміж словамі-сінонімамі;
б) падбор сінонімаў, якія могуць служыць заменай дадзенаму, і вылучэнняў адценняў значэння, адрознення ва ўжыванні;
в) актывізацыя сінонімаў, г.зн. выкарыстанне ў звязнай мове;
г) выпраўленне моўных памылак (няўдалага ўжывання слоў), замена слоў іншымі, сінанімічнымі яму і больш дарэчнымі ў даным тэксце.
Элементарную работу з сінонімамі пачынаюць ўжо ў першым класе. Настаўнік-дэфектолаг заўсёды звяртае ўвагу дзяцей на сінонімы ў тэкстах і іх градацыю (светлае, сонечнае неба).
У другім класе вучні падбіраюць групы з двух-трох сінонімаў. Звычайна сінонімы пры падборы размяшчаюцца па ўзрастаючай ступені якасці: вялікі, агромністы, грамадны. Мэтазгодна ўводзіць групы з трох сінонімаў і больш. Напрыклад, можна даваць наступныя заданні:
1) даецца спіс слоў, якія адносяцца да адной часціны мовы. У спісе дзве сінанімічныя групы і адно-два «канфліктныя» словы. Заданне заключаецца ў тым, каб з гэтага спісу вылучыць (вусна ці пісьмова) гэтыя групы: бяжыць, глядзіць, спіць, імчыцца, нясецца, вачэй не зводзіць;
2) раскладанне сінонімаў па ўзрастаючай або ўбываючай ступені якой-небудзь прыметы (градацыя сінонімаў): агромністы, гіганцкі, вялікі. Затым з гэтымі словамі складаюцца сказы, якія дазваляюць удакладніць значэнне кожнага слова;
3) падбор сінонімаў да дадзенага слова. Затым з усімі словамі складзенага рада будуюцца сказы; 4) замена сіноніма ў сказе. Уключаюцца па чарзе розныя сінонімы і вызначаецца, у чым адрозненне значэнняў гэтых слоў; 5) выбар найбольш пэўнага слова з двух-трох сінонімаў.
Паспрабуйце разам з дзіцём выканаць наступныя практыкаванні:
1. Знайдзі словы, блізкія па сэнсе: Хто хоць раз быў у піянерскім лагеры Артэк, той доўга будзе памятаць і стромкія схілы высокіх гор, пакрытых кучаравымі лясамі, і крутыя скалы, куды залятаюць толькі птушкі і абрывістыя берагі цёплага і блакітнага мора.
2. З дадзенага спісу выпішы словы, блізкія па значэнні словам цемра, распарадак, адзнака, цікавы, прыгожы: займальны, поцемкі, выдатны, сшытак, правілы, адзнака, пацешны, цудоўны, змярканне, карабель, бал, захапляльны, бульба, рэжым. Якія словы «лішнія»? Чаму?
3. Выпішы словы, блізкія па значэнні, без указання дамінанты (галоўнага слова сінанімічнага шэрагу):
Ветлівы, перагародка, шолах, чарада, шоргат, абыходлівы, ланцужок, ветлівы, шамаценне, мяжа, шэраг, перашкода, будынак, мяжа, тормаз, чарта, лінія, хата, перашкода.
4. Да вылучаных слоў выпішы словы блізкія па сэнсе:
Сцюдзёная крыніца гуляе па яры (празрыстая, халодная, хуткая). Стаяла спякотнае лета (бясхмарнае, гарачае, цудоўнае). З ляснога гушчару выбіраўся на паляну нязграбны мядзведзь (велізарны, непаваротлівы, лагодны).
5. Замяні прыметнік блізкім па сэнсе словам з прыстаўкай:
яснае неба – …,
правільны адказ – … .
6. Складзі сінанімічны рад, адказваючы на пытанні:
«Якімі словамі завуць высокую тэмпературу паветра?»; «Якімі словамі завуць людзей аднолькавага ўзросту?»; «Якімі словамі называюць наступленне цемры?»
7. Запішы словазлучэнне «прыметнік + назоўнік»:
карычневы, гняды (сукенка, вочы, гарнітур); густы, дрымучы (лес, смуга); стары, пажылы (чалавек, падручнік).
8. Напішы сінонімы да прыметнікаў:
ціхая язда – …, ціхая ноч – …, дужая вяроўка – …, дужы арганізм – … .
9. Падбяры словы па сэнсе:
Раніцай да хаты прыляцела ... (зграя, зграйка, статак) вераб'ёў. Яны паселі на даху і весела ... (спявалі, ціўкалі, цвыркалі). Маленькая Ніна ... (выйшла, выбегла) на ганак і насыпала на зямлю хлебных зярнятак. Вераб'і хутка ... (спаўзлі, злезлі, зляцелі, спусціліся) з даху.
10. Падбяры да назоўнікаў такія сінонімы, каб з першых літар атрымаліся словы зіма і кніга.
агароджа–
крыга–
холад –
яд–
з...( загарадка)
і… (ільдзіна)
м...(мароз)
а... (атрута)
абрыс–
кірунак–
абраз–
сірэна –
алфавіт –
к... (контур)
н...(напрамак)
і... (ікона)
г... (гудок)
а... (азбука)
Commentaires