Працуем над антонімамі
- in_nagl
- 26 февр. 2019 г.
- 2 мин. чтения
Обновлено: 5 мар. 2019 г.

Узбагачэнне слоўнікавага запасу ўяўляе складаны працэс, галоўнае ў якім – выхаванне ў дзяцей цікавасці да семантыкі слова, да актывізацыі яго ў маўленні. Паспяховаму ўзбагачэнню слоўніка садзейнічае сістэматычнае і паслядоўнае правядзенне мэтанакіраваных лексічных заняткаў, змест якіх залежыць ад характару лексічнага матэрыялу падрыхтаванасці дзяцей, а таксама ад тых мэт і задач, што ставіць перад сабой настаўнік-дэфектолаг у кожным канкрэтным выпадку.
Разнастайнасць прыёмаў і павышэнне актыўнасці дзяцей у тлумачэнні значэнняў слоў – важнейшая задача слоўнікавай работы ў пачатковых класах. Аб’ём работы па ўдакладненні слоўніка вельмі вялікі. Сюды ўваходзяць разнастайныя заданні, звязаныя з засваеннем антонімаў.
Паспрабуйце разам з дзецьмі выканаць наступныя практыкаванні:
1. З дадзеных слоў знайдзіце і выпішыце парамі тыя, якія маюць процілеглы сэнс: сустракаць, працаваць, непагадзь, патушыць, школа, мяккі, праўда, вядро, можна, хлусня, адпачываць, урок, запаліць, спякота, выпраўляць, цвёрды, нельга, холад, трактар. Якія словы "лішнія"? Чаму? Выпішы іх асобна.
2. Падкрэсленае слова замяніце процілеглым па сэнсе:
узыход сонца – …, падэшва гары – …, яснае неба –…, шумная вуліца – …, пайсці ў школу – … .
3. Замяніце прыметнік антонімам:
лёгкая задача – …, лёгкая ноша – …, мяккая канапа – …, мяккі клімат – … .
4. Знайдзіце і падкрэсліце антонімы:
Сей ў непагадзь, а прыбірай у вядро. Вучэнне – святло, а невуцтва – цемра. Які пачатак, такі і канец. Не пазнаўшы гора, не пазнаеш і радасці. Дабро памятай, а зло забывай.
5. Дапішыце антонімы: Сонца ўсходзіць і ... ; На кожную загадку ёсць ... ; Падручнік ўтрымлівае пытанні і ... ; Надышоў вечар і шум змяніўся ... ; Лепш ведаць мала, але добра, чым ... , ды ... ; Правы бераг у ракі высокі і стромкі, а левы ... і ... .
6. Замяніце вылучаныя словы антонімамі. Ці змяніўся сэнс выказвання? Увечары я з таварышам пайшоў да цягніка. Да станцыі было далёка. Дзьмуў сустрэчны халодны вецер, і ісці было цяжка. Дашлі мы да станцыі, а цягнік адыходзіць. Як дрэнна, што мы спазніліся.
7. Запішыце такія антонімы, каб з першых літар атрымаліся словы хата і дах.
спёка –
завяданне –
радасць –
пакута –
х… (холад)
а… (абуджэнне)
т… (туга)
а… (асалода)
расход –
надзея –
ганьба –
д… (даход)
а… (адчай)
х… (хвала)
11.Спісаць,замяняючы выдзеленыя словы антонімамі (на дошцы). Дзе трэба, змяняйце формы слоў
Восень лічыцца сумнай парой. Гаснуць у гэты час яркія фарбы на лугах і палях. Змаўкае лес. Птушкі адлятаюць у вырай. Хмурнее неба. Уся прырода замірае. Цішай, напоўнена зямля. Сонца быццам слабее, робіцца нядужым. Ёсць асаблівае хараство ў асенніх фарбах.
Comments