top of page

Аўтаматызацыя гука [ж] у складах

  • Фото автора: in_nagl
    in_nagl
  • 9 нояб. 2018 г.
  • 2 мин. чтения

Обновлено: 15 авг. 2019 г.



Добры дзень, паважаныя бацькі!

Мы ўжо добра вымаўляем гук

[ж], а гэта значыць- прыйшоў час пачынаць яго аўтматызаваць.


Аўтаматызаваць гук - гэта значыць ўвесці яго ў склады, словы, сказы, звязную мову. Пастаўлены гук яшчэ вельмі далікатны, ўмоўна-рэфлекторная сувязь без падмацавання можа хутка разбурыцца.


 Да аўтаматызацыі пастаўленага гуку можна пераходзіць толькі тады, калі дзіця прамаўляе яго ізалявана зусім правільна і выразна пры працяглым або шматразовым паўтарэнні. Ні ў якім разе не варта ўводзіць у склады і словы гук, які вымаўляецца яшчэ недастаткова выразна, так як гэта прывядзе толькі да замацавання няправільных навыкаў і не дасць паляпшэння ў вымаўленні.

 У дзяцей з дэфектамі гукавымаўлення замацаваны стэрэатыпы няправільнага вымаўлення слоў, сказаў і г.д. Аўтаматызацыя гуку ажыццяўляецца па прынцыпе ад лёгкага да цяжкага, ад простага да складанага.

Таму і мы пачнем , вядома, са складоў.


1. Для аўтаматызацыі гука [ж] у складах гульнявое поле можа быць у выглядзе кветак, па якім лятае пчолка, збіраючы мёд. Напрыклад, такая гукавая сцежка з вясёлай пчолкай.



Пры аўтаматызацыі гука ў складах можна выкарыстоўваць заданне на развіццё дробнай маторыкі, графічных навыкаў, пачуцця рытму ў дзяцей.

1. Дзіця прамаўляе склад з гукам, які аўтаматызуецца, націскаючы пальчыкам на кнопачку. Колькі кнопачак — столькі паўтораў.



2. Дзіця намотвае стужачку, вяровачку, шнурочак на пальчык, прагаворваючы склады і чыстагаворкі.

Жа-жа-жа – у нас няма нажа.

Жы-жы-жы – прыляцелі два чыжы.

Жу-жу-жу – на ложку ляжу.


3. Дзеці малююць плоцік (вертыкальныя палачкі) з адначасовым прагаворваннем складоў.

4. Дзіця перабірае ружанец (буйныя пацеркі, пластмасавыя пацеркі, нанізаныя на лёску), прагаворваючы маўленчы матэрыял.

5.Дзіця прагаворвае склад столькі разоў, колькі паказвае стрэлка гадзінніка.



6. Можна выкарыстоўваць разнастайныя рашоткі для мыцця з мэтай пальчыкавай гімнастыкі (крочачы па клетачках, па кружочках) і прагаворваючы склады.

7. У час вымаўлення складоў дзеці перакладаюць з рук у рукі, пракочваюць мячык з шыпамі ў вароты.

8.Вельмі зручна выкарыстоўваць заламініраванае гульнявое поле (змясціць у файл). На такім гульнявым полі можна маляваць маркерам, фламастарам на воднай аснове. Так, пасля кожнага вымаўленага складу з гукам [ж] дзіця падмалёўвае вожыку калючкі.





Дзякуючы гульнявым прыёмам, сур’ёзная лагапедычная работа па аўтаматызацыі гукаў ператварецца ў цікавы працэс.

Comentários


 Падпішыцеся  на абнаўленні сайта, і Вы заўсёды будзеце ведаць, калі з'явіцца новы артыкул!

  • White Vkontakte Icon
  • White Instagram Icon

Мы на сувязі

Наш адрас: Гродзенская вобл., Свіслацкі раён, г. п. Поразава, вул. Савецкая 40а

Email: in_nagl@mail.ru

bottom of page