Гуляем- літары называем
- in_nagl
- 13 мар. 2019 г.
- 1 мин. чтения

Сёння папрактыкуемся, а адначасова і праверым, наколькі добра мы ўжо ведаем літары. Мне пашанцавала знайсці цудоўную прэзентацыю, аўтармам якой з'яўляецца Ляховіч Ала Фёдараўна. Вялікі дзякуй за цудоўную распрацоўку!
Але спачатку растлумачу, што трэба рабіць.
Крок 1 . Працуем з графічнымі вобразамі літар. Для гэтага прызначаны слайды 2-9. Прапануйце дзіцяці пагуляць у гульні “Назаві літару” ці “Літары схаваліся”. Сэнс зусім просты: па знешняму выгляду адгадаць літары: прыкрытыя, розныя па напісанні, літары-прадметы.
Крок 2. Суаднясенне прадметнага малюнку і назвы першай літары (Слайды 10-11).
Крок 3. Гукавая характарыстыка літар. На слайдзе 12 трэба размеркаваць галосныя на літары, якія ўказваюць на цвёрдасць і мяккасць папярэдняга зычнага. на слайдзе 13- размеркаваць на звонкія, глухія, парныя, няпарныя. Для гэтага неабходна проста націснуць на літару.
Жадаю поспехаў!




Комментарии