Гульні з літарамі
- in_nagl
- 13 мар. 2019 г.
- 1 мин. чтения

Сёння паспрабуем вырашыць праблему засваення гафічнага вобразу літар. І ў гэтым нам, як заўсёды, дапаможа гульня.
Прадлстаўляю Вашай увазе прэзентацыю "гульні з літарамі", у якой прапанаваны прыёмы, формы і метады, накіраваныя на засваенне графічнага вобразу літар.
Спазяюся, што, азнаёміўшыся з літарамі, дзеці з задавальненнем будуць націскаць на іх, шукаючы іх на лузе, на зорным небе, сярод лісточкаў, на караблі, імкнучыся знайсці зададзеную.
Заўважце: дзіця пры гэтым акцэнтуе ўвагу на форме літары, а шматразовы паўтор прыводзіць да аўтаматычнага засваення літар, што з'яўляецца неабходнай умовай умення чытаць.
Некаторыя парады.
Крок 2. Знаёмімся з незвычайнымі вобюразамі літар. Так, на слайдзе 2 прапанавана гульня "Паўлітарынка", дзе неабходна здагадацца, якая літара схавалася.
Крок 2. Суаднясенне прадмета з адпаведнай літарай, з якой пачынаецца яго назва.
Прапануем дзецям дапамагчы казачным героям атрымаць ліст: націскаем на літару, а потым на героя, якому адрасаваны ліст (Слайды 9-10)
Разам націскаем на прадмет, які пачынаецца з літары на слайдзе (Слайды 11- 13)
Запамінаем хатніх жывёл, якія жывуць у двары, затым па першай літары, якая з’яўляецца, называем жывёл .
Поспехаў!




Комментарии