top of page

Гук або літара?

  • Фото автора: in_nagl
    in_nagl
  • 5 мар. 2019 г.
  • 2 мин. чтения

ree

Сёння мы пабываем ў краіне “Алфавіт” і сустрэнемся там з рознымі літарамі. Успомнім, што літары абазначаюць гукі. Гукі – зычныя і галосныя, мяккія і цвёрдыя, звонкія і глухія.






Літары ў ім, як байцы на парад,

Строгім парадкам пастаўлены ў рад.

Усе яны пэўнае месца знайшлі там.

А назавём гэта ўсё ... (алфавітам)



Ёсць літары, якія абазначаюць адзін гук. Ёсць літары, якія абазначаюць два гукі. А ці ёсць літары, якія не маюць адпаведнага гука? Вось што адбылося аднойчы ў алфавіце.

Аднойчы ў горадзе Алфавіце....

(казка)


У пачатку алфавіта захацеў стаць Мяккі Знак. Накінуліся на яго літары, пачалі адштурхоўваць, дакараць:

- Бач які! Наперад хоча! А сам нават свайго гука не мае...

Пакрыўдзіўся Мяккі Знак, пайшоў да Фанетыкі скардзіцца.

- Не сумуй, - сказала Фанетыка. – Так, у цябе сапраўды няма ўласнага гука, затое ты можаш змяніць некаторыя зычныя.

- Я не хачу да іх нават падыходзіць. Яны такія цвёрдыя, што з алфавіта мяне выштурхнулі.

- І правільна зрабілі, бо ты не на сваё месца стаў. А яны не заўсёды такімі цвёрдымі бываюць. Падыдзі да Д, Т, З,С, Л,Н, стань пасля іх – і яны адразу памякчэюць.

Мяккі Знак так і зрабіў. І яго не прагналі, а толькі здзівіліся:

- Аказваецца ты маеш вялікую сілу!

- Што зрабіў мяккі знак, і ў чым яго сіла?



1. Паспрабуйце адгадаць лагагрыфы і метаграмы

Нясём ваду мы ў мора год за годам,

Дадай нам зычную – станем мы народам.


ree

ree

(Рэкі – грэкі)



З “А” арктычны я і антарктычны,

З “О” – я знак матэматычны.



ree


ree



(Полюс – плюс)


З глухім я круглы, нібы мячык,

Са звонкім – як агонь гарачы.


ree

ree

(Шар – жар)

2. Гульня “Наборшчык”

Вы ведаеце, хто такі наборшчык? Гэта работнік друкарні, які набірае з літар словы, са слоў радкі, з радкоў старонкі кніг, часопісаў і газет. Давайце паспрабуем стаць такімі наборшчыкамі. Вядома, мы не будзем набіраць газету ці кнігу, а возьмем, для прыкладу, слова “ГРАМАТЫКА”.

Літары гэтага слова перад вамі. Колькі слоў можна набраць з гэтых літар? Усе літары ў адным слове выкарыстоўваць неабавазкова.

3. Чытаем скорагаворкі

Вадавоз вёз ваду ад вадаправода.

Рапартаваў ды не дарапартаваў, стаў дарапартоўваць ды зарапартаваўся.

Клара закрыла краму на крук, Карл паклаў каралы ў ларэц.

Комментарии


 Падпішыцеся  на абнаўленні сайта, і Вы заўсёды будзеце ведаць, калі з'явіцца новы артыкул!

  • White Vkontakte Icon
  • White Instagram Icon

Мы на сувязі

Наш адрас: Гродзенская вобл., Свіслацкі раён, г. п. Поразава, вул. Савецкая 40а

Email: in_nagl@mail.ru

bottom of page